Отзывы мигрантов

Главная Белорусы за границей Отзывы мигрантов

Янка Запруднік, доктар гістарычных навук (ЗША)

«Ла Страда» карысная й патрэбная, асабліва для тых, хто ўпершыню выязджае за межы краіны. На міжнародным рынку працы, як ведама, разьвялося шмат несумленных апэратараў і жулікаў. Яны выкарыстоўваюць для сваіх выгадаў непаінфармаваных шукальнікаў заробку. Людзі часта трапляюць у цяжкія, ато й небяспечныя абставіны. Таму важна быць як мага больш паінфармаваным. Калі «Ла Страда» такую інфармацыю дае, ейнымі паслугамі трэба пакарыстацца перад тым як выпраўляцца за мяжу краіны ў далёкую няведамую дарогу.

Дзмітры Плакс, пісьменнік, перакладчык, журналіст (Швецыя)

Я думаю, што міграцыя існуе з дзвюх асноўных прычынаў: 1. калі трэба, 2. калі хочацца. У першым выпадку, калі чалавек бяжыць, скажам, ад вайны ці пераследу, задумвацца пра бяспечную міграцыю не выпадае. У другім, калі чалавеку карціць і ў яго не стае досведу, дык заклікі думаць галавою далёка не заўжды дапамагаюць. Я прыхільнік свабоднай міграцыі, хаця і разумею, што гэта ў сённяшнім свеце немагчыма. Але гэта тая мэта, да якой трэба імкнуцца, на мой погляд. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе лепей, і ахвота мацней за няволю. Праблема нелегальнай міграцыі, як мне падаецца, не ў мігрантах, а ў нелегальнасці. Што ж да самога працэсу, то тут часта спрацоўвае той жа механізм, які прымушае чалавека, да прыкладу, перабягаць рэйкі перад цягніком. Асцярожны чалавек не пабяжыць, а неасцярожны падумае -- пранясе, я ж хуткі, не тое, што той, дурань, якога пераехала на мінулым тыдні… І тут так: Канечне, Света трапіла ў бардэль, але я ж разумнейшая і ведаю колькі словаў па-англійску, я буду працаваць на добрай, нармальнай працы... Я, вядома, утрырую тут, але...

Я лічу, што праблема гандлю людзьмі невырашальная, калі змагацца толькі з ім самім, бо гэта – вынік, а не прычына, а прычын дзве – кепскія ўмовы жыцця ў шэрагу краін (умоўна кажучы, бедных і несвабодных) і адсутнасць жадання вырашаць праблему комплексна ў шэрагу іншых (свабодных і багатых). Напрыклад, немагчымасць заявіць на рабаўладальнікаў, бо як толькі ты збегла з бардэлю і прыйшла да паліцыянта, цябе садзяць на самалёт і адпраўляюць да алкаша-бацькі, які цябе б'е веласіпедным насосам і ад якога ты і збегла. У такіх умовах перамагчы гэтую з'яву немагчыма, як мне падаецца, бо нават самыя страшныя расказы пра тое, што МОЖА здарыцца з табою ў Турэччыне – як варыянт – лепей за тое, што з табою кожны дзень ЗДАРАЕЦЦА ў Халапенічах, зноў жа – як варыянт. Але гэта, канечне, не значыць, што не трэба расказваць пра тое, што МОЖА здарыцца.

Александр Куллинкович, музыкант, лидер группы «Нейро Дюбель»

Если едешь на работу за границу, тут процедура стандартная. Надо знать, куда едешь, к кому и зачем. То есть надо чётко уяснить эти вопросы. Мне кажется, что в этом плане в организациях, которые занимаются вопросами безопасной миграции, всё можно узнать. А когда едешь за границу на постоянное место жительства, то тут, на мой взгляд, как в омут головой. Вряд ли что-то у кого-то можно узнать.

Хведар Нюнька, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве

Міграцыя – з’ява непазбежная ў наш час і носіць масавы характар. Бывае міграцыя эканамічная і палітычная. Эканамічная спрычыняецца да асабістага фінансавага паляпшэння, якога не мае чалавек у сваёй краіне, але збядняе саму краіну, бо з’язджаюць у бальшыні маладыя і адукаваныя людзі. Але заробленыя эмігрантамі грошы часта вяртаюцца ў краіну і ўзбагачаюць яе.

Афармленнем мігрантаў часта займаюцца не салідныя фірмы, і людзі становяцца закладнікамі іх. Напрыклад: неадпаведнасць атрыманай працы і заробку згодна падпісанай дамовы, забіраецца пашпарт у мігранта, і ён ужо не можа  мяняць жытло, месца харчавання, звяртацца да ўладаў па абарону сваіх правоў.

Важна, каб людзі маглі атрымоўваць кваліфікаваную параду перш, чым ехаць.

Контакты