МГА "ЗБС" Бацькаўшчына"

БацькаўшчынаМіжнароднае грамадскае аб’яднанне "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" дзейнічае з 1990 года, працуе з 135 асяродкамі беларускай дыяспары ў 20 краінах свету.

Галоўныя мэты Згуртавання "Бацькаўшчына" – нацыянальнае адраджэнне Беларусі, яе мовы, культуры, адукацыі, гісторыі, яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Радзіме.

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" цалкам падзяляе погляды экспертаў праграмы "Ла Страда" на праблему гандлю людзьмі як недапушчальнае парушэнне правоў чалавека і лічыць, што іх дзейнасць мае высокую сацыяльную значнасць.

Згуртаванне "Бацькаўшчына" і прадстаўнікі беларускіх суполак замежжа заўжды гатовы аказаць падтрымку беларусам, якія трапілі ў складаныя сітуацыі за межамі Беларусі.

Атрымаць неабходныя кантакты беларускіх суполак замежжа ў той ці іншай краіне можна па электроннай пошце, напісаўшы на zbsb@tut.by або па тэлефоне +375 17 200 70 27.

Web-сайт: www.zbsb.org

Задать вопрос